ЗНАЁМЦЕСЯ: Школа адчыніла свае дзверы 1 верасня 1975г. Сёння ў школе працуе 21 настаўнік пад кіраўніцтвам дырэктара Лозка Тамары Уладзіміраўны, намеснікаў дырэктара па асноўнай дзейнасці Асцюкевіч Святланы Міхайлаўны і Кіслай Людмілы Мікалаеўны. У 2014/2015 навучальным годзе ў школе займаецца 58 вучняў: 1-4кл.-21 вучань, 5-9кл.- 25 вучняў, 10-11кл.-12 вучняў; дз\сад наведвае 7 дзяцей. У школе ёсць 12 памяшканняў, камбінаваная майстэрня, кабінет абслугоўваючай працы, бібліятэка, спартыўная зала, камп’ютэрны клас. Каля будынка школы размешчаны прышкольны вучэбна-доследны ўчастак, сад, стадыён, гульнёвая пляцоўка. Удзельнікамі важнейшых падзей школьнага жыцця з’яўляюцца праўленне СПК “Азяранскі”, выканкам Курылавіцкага сельскага савета, Мілявіцкі СДК. Разам з імі пачынаем кожны год і выпраўляем у дарогу жыцця выпускнікоў. Школа знаходзіцца ў пастаянным пошуку ўдасканалення супрацоўніцтва з бацькамі. Традыцыйнымі сталі спаборніцтвы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, турыстычныя паходы, святы з удзелам бацькоў, вечары сустрэчы з выпускнікамі, шэфства над ветэранамі вайны і працы, фестывалі дзіцячай творчасці. «Наша школа! Какая она?» •В ней работают творческие, высокопрофессиональные учителя, значит – качественная! •Учительский коллектив дружный и постоянный, значит – надёжная! •Здесь много улыбающихся лиц, значит – счастливая! •Здесь всегда рады обретению новых друзей, значит – гостеприимная! •Сюда бывшие ученики приводят детей и внуков, значит – любимая!!!


 |